Копішча і Гродна: дзе сёлета адкрываюцца беларускамоўныя класы
З беларускамоўнай адукацыяй у сучаснай Беларусі шмат праблем, але дзе-нідзе адзначаецца рух наперад.

Так, у новай школе каля Новай Баравой набіраюць беларускамоўны першы клас, паведамляе «Наша Ніва».
У сярэдняй школе №1 вёскі Копішча (гэта літаральна 200
метраў ад края Мінска) адкрываецца першы клас з беларускай мовай навучання. У
першую чаргу тут арыентуюца на дзяцей з вёсак Баравая, Дроздава, Копішча, Валяр’янава
і пасёлка Сонечны.
Таксама ў польскай школе Гродна адкрыюць першы клас з беларускай
моваю навучання, піша «Белсат».
Гаворка пра школу № 36. Усе прадметы ў новым класе будуць
выкладацца па-беларуску, разам з тым польская мова будзе вывучацца паглыблена.
Адзначым, што ў Гродне, насельніцтва якога складае 370 тысяч
чалавек, няма ніводнай беларускамоўнай школы, а колькасць беларускамоўных
класаў вымяраецца адзінкамі.