У лясных жыхароў укралі светлафор

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля для дзяцей «Лясны дэтэктыў, альбо Хто ўкраў светлафор?!» паводле п'есы Наталлі Сінінай. Спектакль паставіла рэжысёр тэатра Вікторыя Міхальчык.



p1011443.jpg

Галоўныя героі казкі — гэта лясныя жыхары: зайчаня, вавёрачка, вожык, мядзведзік, ліса і цётка Сава, ролі якіх цікава і разнастайна сыгралі артысты Раман Вайтулевіч, Галіна Ерамейчык, Васіль Шалаеў, Наталля Шугай, Віталь Спасюк і Надзея Ільчанка. Вакол лясных жыхароў і адбываецца пацешная і павучальная гісторыя пра тое, якую вялікую ролю ў жыцці адыгрывае выкананне правілаў дарожнага руху.

Лясныя жыхары неяк убачылі, што ліса ўкрала светлафор, які быў пастаўлены на перакрыжаванні лясных вуліц Ягаднай і Грыбной. Рыжая загадзя заявіла, што яна ніхоча ніякіх у лесе светлафораў, а хоча жыць вольна, бо любіць свабоду. У выніку гэтага сярод лясных звяроў адбыўся перапалох. Пачалі шукаць светлафор. І калі яго знайшлі — у лесе зноў справы наладзіліся і лясныя звяры з птушкамі пачалі жыць добра і выконваць у лесе ўсе правілы дарожнага руху.

Спектакль вельмі карысны будзе дзецям і дарослым, якія найчасцей парушаюць правілы дарожнага руху. Таму паглядзеўшы спектакль, усе разам няхай павучацца ў лясных гаспадароў, як трэба выконваць правілы дарожнага руху.

Першымі гледачамі новага спектакля будуць вучні і настаўнікі Слоніма, а потым прэм'еру паглядзець дзеці з іншых рэгіёнаў Беларусі.

На здымках: сцэны са спектакля«Лясны дэтэктыў, альбо Хто ўкраў светлафор?!»

Фота аўтара        

p1011493.jpg

p1011444.jpg

p1011502.jpg

p1011509.jpg

      

p1011515.jpg