Слонім: беларускую дыктоўку ў бібліятэцы замянілі выставай касметыкі
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Уладзімір Ліцвін звярталіся з лістом у Слонімскую раённую бібліятэку імя Якуба Коласа па дазвол на правядзення ў гасцёўні бібліятэкі 22 сакавіка беларускай дыктоўкі, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму і Дню Волі.

На адрас сяброў згуртавання прыйшоў адказ за подпісам дырэктара Слонімскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Ларысы Рэпінскай.
У адказе яна паведаміла, што «22 сакавіка 2013 года з 17 да 19 гадзін у памяшканні гасцёўні Слонімскай цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа будзе праходзіць прэзентацыя прадукцыі касметычнай фірмы».