Багач: Святкуйма разам!

Ужо заўтра, 24 верасня, у 18.00 у клубе RE:PUBLIC адбудзецца фэст восеньскага раўнадзенства "БАГАЧ". На якім выступяць Irdorath, Стары Ольса, Рокаш і інш.



w7vbfzjwgiu.jpg

Фестываль беларускай музыкі прымеркаваны да дня восеньскага раўнадзенства. Назва фестывалю бярэ выток з народнай традыцыі. Багач – восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.

Па традыцыі на Багач у лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Узяць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым.

Гэтае восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў.

У гэтым годзе святкаваць Багач разам з вамі будуць:
•РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства", якое правядзе абрад;
• Rokash (неафолк-рок);
• Стары Ольса (гурт сярэднявечнай беларускай музыкі);
• Irdorath (фэнтэзі-фолк).

200 000 (танцпляц),
300 000 (месца за столікам) - продаж толькі ў касе клубу RE:PUBLIC.
У дзень канцэрту 250 000 танцпляц, 300 000 месца за столікам.

Даведкі па тэл: 029 1103535, 029 1419497

Пункты продажу
● Каса клубу RE:PUBLIC — Прытыцкага, 62, ст.м.Кунцаўшчына(час працы: 14.00-20.00). Тэлефон: +375-29-110-35-35.
● Пераход ст. метро Я. Коласа.
● сайт клубу RE:PUBLIC www.republic-club.by
● ticketpro і kvitki.by.