Запрашаем на экскурсію па заслаўскаму памежжу

У дні навагодніх і калядных канікул кожны ахвочы можа акунуцца ў атмасферу жыцця даваеннай «рыжскай» мяжы і вывучыць яе гісторыю.



poljski_pam_slup_rekanstrukcyja.jpg

Польскі памежны слуп. Рэканструкцыя

Беларуская турыстычная фірма «Міжнародны бізнэс» рыхтуецца парадаваць ўсіх аматараў беларускай гісторыі новым прадуктам. Гаворка ідзе аб экскурсіі “Гісторыя “рыжскай” мяжы. Ад Заслаўя да Ракава”. Першая экскурсія запланаваная на 2 студзеня 2015 года.

Асноўная мэта тура: Папулярызацыя гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя ў цэлым, і гісторыі беларуска-польскага памежжа ў міжваенны гады ў прыватнасці.

Асаблівае месца ў экскурсіі будзе займаць аповед аб удзеле савецкіх памежных частак і доўгачасовых агнявых кропак Мінскага ўмацаванага раёна ў абарончых баях у чэрвені 1941 года.

Маршрут экскурсіі: Мінск (чыгуначны вакзал) — станцыя “Беларусь” — Заслаўе — вёска Меткава — Новае Поле — вёска Душкава-Ракаў.

saveck_pamezhni_slup_rekans_trukcija.jpg

Савецкі памежны слуп. Рэканструкцыя

Транспарт: электрацягнік-аўтобус. Час на экскурсію-рэканструкцыю — ад 7 гадзін да 10 гадзін.

9.00 — Збор на чыгуначным вакзале ў Мінску, адпраўленне цягніком рэгіянальных ліній да станцыі “Беларусь”.

9.40 — прыбыццё на “памежную” станцыю “Беларусь”. Гісторыя заснавання Заслаўя. Ад гісторыі далёкіх часоў мы звяртаемся да падзей мінулага стагоддзя. Памежныя казармы 15-га Заслаўскага атрада пагранічных войскаў НКВД СССР, будынак камендатуры, рэканструкцыя пагранічнага пераходу, гісторыя 1930-х гадоў і абарончых баёў чэрвеня 1941 года, ДАК № 105 Мінскага ўмацаванага раёна РККА;

Вёска Меткава: Былы будынак савецкай памежнай заставы, лінія савецка-польскай мяжы, гісторыя 1930-х гадоў і баёў у чэрвені 1941 года;

Новае Поле: Палац Друцкіх-Любецкіх — памежная гісторыя;

На шляху з Заслаўя да Ракава прыпынак ў памежнай вёсцы Новае Поле. Тут знаходзіцца тыповы палац беларускай шляхты XIX ст.

Далей Ракаў і яго наваколлі. Гэта месца ўяўляе вялікую цікавасць для людзей, неабыякавых да беларускай гісторыі. Шмат хто з нас дзякуючы несмяротным творам Сяргея Пясецкага чулі пра маленькае беларускае мястэчка, якое знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад беларускай сталіцы.

У Ракава былі ўсе шанцы ператварыцца ў звычайную безаблічную беларускую вёсачку, але тое, што гэты населены пункт знаходзіўся ля самай савецка-польскай мяжы і ў 1920–1930-я гады паўплывала на тое, што ў міжваеннае дваццацігоддзе ён стаў сапраўднай сталіцай “пшэмытнікув” (кантрабандыстаў).

Далей удзельнікі экскурсіі адпраўляюцца на старую савецка-польскую мяжу, якая праходзіла ў тым ліку і каля вёскі Душкава. У самым населеным пункце знаходзіцца таксама шмат цікавых аб’ектаў. Напрыклад, старая каплічка пабудовы пачатку XIX ст. Ля яе некалькі крыптаў. У адной з іх спачывае прах генерал маёра рускай арміі, паплечніка Тадэвуша Касцюшкі Караля Мараўскага.

Прыпынак у кафэ у Ракаве на абед. Ад’езд у Мінск.

Разыначкай мерапрыемства стануць элементы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

 Экскурсію праводзіць кандыдат гістарычных навук Ігар Вячаслававіч Мельнікаў.

mel_nikov_igor_.jpg

Ігар Мельнікаў

Кошт тура 250000 — дзеці / 300.000 — дарослыя.

У кошт уваходзіць: праезд на цягніку да станцыі “Беларусь”, аўтобус, экскурсійнае суправаджэнне.

Усе ўдзельнікі экскурсіі атрымаюць сувенір — стылізаванае пад даваенны польскі пашпарт пасведчанне аб удзеле ў экскурсіі.

pasvedchann_ab_udzele_ekskurs_.jpg

Пасведчанне аб удзеле ў экскурсіі

Запісацца на экскурсію можна па ніжэй прыведзеных тэлефонах і электроннай пошце:

УП «Міжнародны бізнэс»

220004, г. Мінск, завулак Тучынскі, 4 офіс 301

тэл / ф.017 203 38 79, тел.8 029 653-45-72

e-mail: mbiztour@list.ru

Сайт: www. mbiz.by