Абласному каардынатару Руху «За Свабоду» пагражаюць звальненнем «па артыкуле»

Кіраўніцтва прадпрыемства С/К «Оркавічы» ставіць неабгрунтаваныя прагулы і пагражае звальненнем «па артыкуле», заявіў каардынатар Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзім Левон.

preview_12.jpg

«Некалькі дзён таму я звярнуўся да кіраўніцтва прадпрыемства С/К „Оркавічы“ (філіял „Лідахлебпрадукт“) з заявай на адгул за свой кошт на 26 ліпеня. Начальнік С/К Залескі ў прысутнасці сведкаў узяў заяву і даў мне адгул», — распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон.
Абласны каардынатар Руху заявіў, што ўжо сёння патэлефанавалі з працы і заявілі, што выходнага яму ніхто не даваў, а, значыць, ён прагульвае працу, будзе абавязаны напісаць тлумачальную, атрымае вымову. Пасля двух вымоваў кіраўніцтва пагражае, па словах Левон, звальненнем «па артыкуле».

preview_2_1.jpg

Адзначым, што Вадзім Левон раней неаднаразова заяўляў пра ціск з боку КДБ. Супрацоўнікі спецслужбаў прыязджалі да яго ў працоўны час на С/К «Оркавічы». Кіраўнік "Лідхлебпрадукт" А. Астроўскі таксама выдаў спецыяльны загад, згодна з якім Левон павінны быў працаваць на Дзень Волі, 25 сакавіка (суботу).
Паводле pyx.by