Афіцэр міліцыі, што пераследаваў людзей, скончыў жыццё самагубствам

Гэтае здарэнне адбылося ў Кобрыне. Што стала прычынай?

kobryn.jpg

Бацька чатырох дзяцей, намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Кобрынскага РАУС Дзмітрый Дземчык быў знойдзены нежывым у гаражы.

Пра самагубства міліцыянта першымі паведамілі праваабаронцы.

Наколькі пазней стала вядома «Нашай Ніве», 34-гадовы Дзмітрый Дземчык учыніў суіцыд 8 ліпеня. Мужчыну знайшлі ў гаражы. У яго засталося чацвёра дзяцей. Жонка толькі выйшла з дэкрэта.

Што стала прычынай трагедыі, пакуль невядома. Дземчыка характарызуюць як «добрага чалавека».

Родам Дзмітрый Дземчык з Кобрынскага раёна. У 2018 годзе ён быў яшчэ звычайным операм крымінальнага вышуку.

У Брэсцкім абласным упраўленні МУС гаварыць з журналістамі пра смерць супрацоўніка міліцыі адмовіліся.

У Кобрынскім РАУС пытанне выслухалі і пасля паўзы заявілі, што такой інфармацыі не даюць.

Паводле праваабаронцаў, пасля падзей жніўня 2020-га загінулы браў удзел у палітычным пераследзе грамадзян.