Агнешка Казлоўска-Раевіч: Патрабаванні беларускай апазіцыі выглядаюць нерэальнымі
«Еўразвяз можа жадаць, чакаць, апеляваць ці падтрымліваць, але не мы адказваем за рэпрэсіі палітычна нязгодных у Беларусі», — заявіла віцэ-старшыня рабочай групы па Беларусі ў Еўранэсце Агнешка Казлоўска-Раевіч.
«Таму патрабаванні беларускай апазіцыі нешта зрабіць, каб вызвалілі палітвязняў выглядаюць нерэальнымі, — адзначае палітык. — Мы можам выкарыстоўваць розныя дыпламатычны спосабы, каб змяніць дадзеную сітуацыю. Але мы не маем упэўненасці, што гэта адбудзецца. Спадзяванні зрабіць нешта, каб Лукашэнка не ўдзельнічаў у выбарах, нерэальныя, бо гэта справа беларускага грамадства».
«Рэфармаваная эканамічна і грамадска Беларусь — менавіта такі партнёр з’яўляецца пажаданым для Захаду», — падкрэслівае Агнешка Казловска-Раевіч.
Таму Еўразвяз, па яе словах, падтрымлівае ўсялякія ініцыятывы, скіраваныя на пабудову больш дэмакратычнай, грамадзянскай і проста мацнейшай Беларусі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Agencja Gazeta