Барыс Нямцоў: Надыходзіць кульмінацыя імперскай эйфарыі
Сёння раніцай, разважаючы пра вынікі крымскага рэферэндуму, расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў у сваім блогу b_nemtsov напісаў:
Такім чынам , папярэдні вынік рэферэндуму. Яўка — 82,7% , за ўваходжанне ў склад Расеі — 95,5%. Цалкам чачэнска-кадыраўскі прадказальны вынік. Тое, што рэферэндум абсалютна незаконны, тое, што Украіна зараз наш вечны вораг, тое, што яна будзе рабіць усё, каб стаць ядзернай дзяржавай і ўступіць у NАТО, тое, што нам давядзецца плаціць за ўтрыманне Крыма сотні мільярдаў, тое, што рэферэндум пакуль ніхто акрамя Паўночнай Карэі не прызнаў, тое, што сепаратысты ўнутры Расеі атрымалі прыклад, як выйсці са складу Расеі, імперыялістаў не хвалюе. Наадварот! Надыходзіць кульмінацыя імперскай эйфарыі. Д. Кісялёў ужо заявіў, што пуцінская Расея гатовая ператварыць Амерыку ў ядзерны попел. І хто пасля гэтага мне скажа, што намі кіруе адэкватны, псіхічна здаровы чалавек...