Баскаў, як і Лукашэнка, стаў персонай нон-грата сусветнага Алімпійскага руху

Гэта таму, што кіраўнік федэрацыі хакея ўваходзіць у выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта

screenshot_38_1.jpg

У лік кіраўнікоў беларускага спорта, якія трапілі пад санкцыі МАК, увайшоў і старшыня Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў. Ён з'яўляецца членам выканкама НАК, якому цалкам забаронена ўдзельнічаць у любых мерапрыемствах пад эгідай Міжнароднага адімпійскага камітэта.

Баскаў, нагадаем, фігуруе ў гісторыі, якая прывяла да смерці мінскага мастака Рамана Бандарэнкі.