Лукашэнка пра санкцыі МАК: хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна
Падчас наведвання бальніцы ў Стоўбцах Лукашэнка пракаментаваў учорашнія рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Аляксандр Лукашэнка і Томас Бах. Фота «Пул Першага»
Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае бальніцу ў Стоўбцах, дзе ў тым ліку вывучае сітуацыю з распаўсюдам каронавіруса. Там жа ён пракаментаваў санкцыі МАК, які пазбавіў яго (прэзідэнта НАК) разам з сынам Віктарам (віцэ-прэзідэнт) права ўдзельнічаць у любых алімпійскіх мерапрыемствах.
«Нам трэба звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю. Удзел у гэтых мерапрыемствах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і надалей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш-будзеш ворагам», — цытуе Лукашэнка «Пул Першага».