Беларусь у ААН запатрабавала ад Польшчы разбурыць сцяну на мяжы
Дзяржаўны клопат пра экалогію? Беларусь паскардзілася ў ААН на Польшчу
Беларусь паскардзілася на Польшчу ў ААН з-за экалогіі. Беларускія ўлады заявілі, што занепакоеныя пагрозай для біяразнастайнасьці Белавежскай пушчы, паведамляе польскі www.onet.pl.
Беларусь хоча пераканаць міжнародную супольнасьць, што сцяна на польска-беларускай мяжы з’яўляецца пагрозай для біяразнастайнасці Белавежскай пушчы.
Пазіцыю Беларусі падчас свайго выступу ў Нью-Ёрку прадставіла кіраўнік Цэнтральнага бюро шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Ірына Вялічка.
Беларусь заяўляе, што «занепакоеная дзеяннямі польскіх уладаў».
— Белавежская пушча, прызнаная ЮНЕСКА аб'ектам Сусветнай спадчыны, мае выключнае значэнне для біяразнастайнасці не толькі Беларусі, але і экасістэм усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Захаванне гэтага лесу, яго экасістэмы, культурнай і прыроднай спадчыны Белавежскай пушчы заўсёды было прыярытэтам дзяржаўных уладаў, — заявіла Ірына.
Нагадаем, нядаўна Польшча скончыла ўзвядзенне 186-кіламетровага плоту на мяжы з Беларуссю. Яго вышыня — 5 метраў. На ўзвядзенне загароды сышло 49 тысяч тон сталі. Таксама ўздоўж польска-беларускай мяжы з’явілася 2,5 тысячы камер відэаназірання.
Падчас адкрыцця плоту міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак адзначыў, што Беларусь ажыццяўляла атакі з выкарыстаннем мігрантаў з Блізкага Усходу. І гэтыя атакі былі скаардынаваныя з Крамлём.