10 тысяч беларусаў атрымалі часовы ВНЖ у Падляскім ваяводстве пасля жніўня 2020-га
Паводле звестак ваяводскай адміністрацыі, пасля жніўня 2020 года статус часовага знаходжання на тэрыторыі Беластоцкага рэгіёна атрымалі блізу 10 тысяч беларусаў. Пра гэта паведамляе Павел Латушка, які нядаўна здзейсніў рабочую паездку ў Беласток — цэнтр Падляскага ваяводства.
Ён правёў сустрэчы з ваяводам Багданам Пашкоўскім, віцэ-маршалкам ваяводства Себасцьянам Лукашэвічам, прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім і кіраўніком групы па сувязях з Беларуссю Сейма Робертам Тышкевічам.
У ходзе сустрэч былі дасягнуты дамоўленасці:
- аб садзейнічанні ў стварэнні Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку;
- аб неабходнасці стварэння ўмоў для навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах Беластока;
- аб дадатковай фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы выкладання беларускай мовы і літаратуры ў школах Падляскага ваяводства.
Таксама абмяркоўвалася магчымасць прысваення адной з вуліц Беластока назвы «вуліца свабоднай Беларусі».