Мігранты зноў спрабуюць патрапіць у Польшчу з Беларусі

У Беларусь яны прыязджаюць праз Расію.

98218af0_65af_40ce_b28c_c8185c4d6c74.jpg

У суботу, 16 ліпеня, мігранты зноў спрабавалі нелегальна патрапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы.
Усяго ў суботу нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы спрабавалі 14 замежнікаў. Гэта грамадзяне Нігерыі, Ганы, Турцыі і Камеруна. Яны перасякалі мяжу на тэрыторыі памежных пастоў «Белавежа», «Чарэмха» і «Пласка». Усе затрыманыя замежнікі, як сцвярджаюць памежнікі, прыехалі ў Беларусь з Расіі.
Нагадаем, 15 ліпеня на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі спрабавалі трапіць 23 чалавекі. Як удакладнялі польскія памежнікі, у замежнікаў былі расійскія візы. Відавочна, гаворка пра візы, якія дазволілі замежнікам патрапіць на тэрыторыю ЕАЭС.
30 ліпеня Польшча паведаміла аб завяршэнні будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю. Яго даўжыня складае 186,25 км, на будаўніцтва спатрэбілася 49 тыс. тон сталі. Кошт праекта ацэньваецца ў 353 млн еўра.
Да сярэдзіны верасня плот плануюць абсталяваць электроннымі сродкамі: датчыкамі руху, відэакамерамі і цеплавізарамі.