Польша скончыла будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю

Польша завяршыла ўзвядзенне 180-кіламетровай сцяны на мяжы з Беларуссю

Працягласць сцяны — больш за 18О кіламетраў, вышыня — 5 метраў. На яе ўзвядзенне сышло 49 тысяч тон сталі. Таксама ўздоўж мяжы з’явілася 2,5 тысячы камер відэаназірання.

З нагоды завяршэння ўзвядзення сцяны польскія палітыкі сустрэліся ў мястэчку Новая Лука. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак адзначыў, што Беларусь ажыццяўляла атакі з выкарыстаннем мігрантаў з Блізкага Усходу. І гэтыя атакі былі скаардынаваныя з Крамлём.

Пытанні бяспекі для Польшчы — прыярытэтныя, сказала спікер польскага Сейма Эльжбэта Вітэк. “Сёння, калі мы глядзім на тое, што адбываецца ва Украіне, на вайну, распачатую Расіяй, мы бачым, што дзеянні, накіраваныя на ўзмацненне і павелічэнне войска, для нас сапраўды з’яўляюцца прыярытэтнай справай”, — перадае яе словы нямецкае радыё.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: