У Польшчы затрымалі кантрабандныя цыгарэты на 2,5 млн долараў

Польскія мытнікі затрымалі буйную партыю кантрабандных цыгарэт у Будзіске на літоўска-польскай мяжы. Яны былі схаваныя ўнутры гукаізаляцыйных панэляў у казахскай фуры.

c30da9df_1b5c_43d9_af96_818098647973.jfif


Усяго было канфіскавана 750 тысяч пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў 11 млн злотых (2,47 млн долараў). Кіроўца затрыманы, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша REFORM.by са спасылкай на паведамленне польскай мытні.

Гэтым разам у паведамленні не паказваецца краіна вытворчасці цыгарэт. Але раней падобныя схемы кантрабанды былі характэрныя для тытунёвых вырабаў беларускай вытворчасці. Беларускія кантрабандныя цыгарэты ў Літве і Польшчы затрымліваюць з зайздроснай рэгулярнасцю.