Беларускія цыгарэты везлі ў Расію пад выглядам ДСП

Расійскія мытнікі і памежнікі выявілі партыю беларускіх цыгарэт у Смаленскай вобласці. Цыгарэты везлі ў машыне, у якой па дакументах з Ляхавічаў у Смаленск перавозіліся ламінаваныя драўняна-стружкавыя пліты.

cigarettes_383327_1920.jpg

Пры аглядзе высветлілася, што ў ДСП былі вырабленыя спецыяльныя схованкі, у якіх знаходзілася 19,5 тысячы пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці без расійскіх акцызных марак. Кошт партыі папярэдне ацэньваецца ў больш за 1 млн расійскіх рублёў (19 тысяч долараў), паведамляе reform.by са спасылкай на Цэнтральнае мытнае кіраванне ФМС Расіі.