У ЕС зноў затрымліваюць буйныя партыі беларускіх цыгарэт. У Польшчы — адразу на 2,3 млн даляраў
Буйную партыю беларускіх цыгарэт затрымалі ў Польшчы. Яны перавозіліся на фуры, якая ехала з Літвы.
Польскія мытнікі і памежнікі спынілі фуру ў Беластоцкім
павеце. Пры праверцы высветлілася, што за некалькімі драўлянымі палетамі знаходзяцца каробкі з цыгарэтамі. Усяго было канфіскавана амаль 700 тысяч
пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт ацэньваецца ў больш за
10 млн злотых (2,3 млн даляраў), паведамляе памежная ахова Польшчы.
Кіроўцу, 39-гадовага грамадзяніна Польшчы, арыштавалі на тры
месяцы. Пачата расследаванне.
Беларускія цыгарэты знайшлі таксама ў вагонах з вугалем і пелетамі у Літве
На станцыі Кяна на беларуска-літоўскай мяжы больш за 100 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі выявілі ў вагонах з
вуглём і паліўнымі пелетамі, паведамляе крымінальная мытня Літвы.
Паводле reform.news.