Санкцыі працуюць. Чэргі грузавікоў на беларускай мяжы амаль зніклі
Чэргі грузавікоў на выезд з Беларусі ў краіны ЕC практычна зніклі. Паводле звестак ДПК на 10 раніцы, у пункце пропуску «Катлоўка» чакаюць выезду 250 машын, а ў «Беняконях» — 50.
чора на той жа час чарга на выезд у Літву складала каля 650
машын. Пры гэтым за суткі перад «Каменным логам» не засталося чэргаў з
грузавікоў.
З 9 красавіка пачалі дзейнічаць санкцыі ЕС у дачыненні да
беларускіх і расійскіх аўтаперавозчыкаў. Ім забаронена ўязджаць на тэрыторыю
Еўрасаюза. За выхадныя зніклі чэргі на выезд у напрамку Латвіі і Польшчы.
Паводле reform.news.