У Расіі чакаюць дэфіцыту ўнітазаў
З расійскіх крам можа знікнуць сантэхніка, піша «Коммерсант». Журналісты выдання пагутарылі з прадстаўнікамі гандлёвых сетак і высветлілі, што крамы цяпер распрадаюць тавары, якія былі на складах. З новымі пастаўкамі ёсць пытанні.
Прычыны — санкцыі ЕС супраць Расіі, лагістычныя складанасці
і складанасці з аплатай, а таксама пагаршэнне эпідэміялагічнай абстаноўкі ў
Кітаі. Разлічваць на імпартазамяшчэнне і айчыннага вытворцу таксама не
даводзіцца — ёсць складанасці з закупкай сыравіны. Да прыкладу, лакафарбавыя
матэрыялы, якія таксама трапілі пад санкцыі, — мясцовай вытворчасці, але
кампаненты для іх імпартаваліся з ЕС. Складана будзе знайсці замену сыравіны
для вытворчасці ўнітазаў і керамічнай пліткі.
«Праз некалькі месяцаў DIY-сеткі чакаюць недахоп
сантэхнікі, будаўнічай хіміі, інструментаў і інжынернага абсталявання», —
адзначае выданне.
Нагадаем, 8 красавіка ЕС прыняла чарговы пакет санкцый
супраць Расіі праз вайну, якую тая распачала супраць Украіны. У пералік
забароненых да ўвозу ў Расію тавараў трапіў і шэраг будаўнічых матэрыялаў. Сярод іх — розныя фарбы і лакі, гліны,
асобныя віды ваннаў, душавых кабін, унітазаў, папяровых матэрыялаў, дахоўкі з
керамікі і інш.
Між тым у расійскім Мінпрамгандлю выданню заявілі, што
дэфіцыту не будзе — Расія «працягвае нарошчваць магутнасці па вытворчасці
керамічнай сантэхнікі».
Паводле «Еўрарадыё».