Крыніцы: Пытанне эмбарга расійскіх энерганосьбітаў вырашана — эмбарга будзе
Еўрапейскія краіны ўжо прынялі прынцыповае рашэнне па пытанні эмбарга на расійскія нафту і газ. Неабходна яшчэ нейкі час на ўзгадненне і кансультацыі для прымянення абмежаванняў. Пра гэта распавёў сацыёлаг Ігар Эйдман у эфіры ўкраінскага тэлемарафона UAразом.
«Гэтае пытанне прынцыпова вырашана. Эмбарга будзе. У
Германіі пра гэта кажуць даволі даўно і ў Еўрасаюзе. Я думаю, што гэта
адбудзецца ў бліжэйшы час, на працягу бліжэйшых пары месяцаў», — адзначыў
Эйдман.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў ЕС ёсць краіны, якія вядуць «прымірыцельную палітыку да Расіі».
«Пытанне ў тым, што не ўсе краіны Еўрасаюза аднолькава
рашучыя ў гэтым пытанні. Ёсць краіны, якія вядуць такую прымірыцельную палітыку
да Расіі, — гэта Вугоршчына, у першую чаргу, але збольшага такую ж палітыку
вялі ў мінулыя гады Кіпр і нават Італія, хоць пасля поўнамаштабнага ўварвання
італьянскія ўлады перагледзелі свае погляды і сталі больш жорсткімі адносна пуцінскаму рэжыму», — патлумачыў сацыёлаг.
Па яго словах, пытанне будзе вырашана, але якісьці час
сыйдзе на ўзгадненне і кансультацыі.
«Старэйшыя члены ЕС, як Германія і Францыя, будуць
ціснуць на новых членаў, якія не хочуць гэтага эмбарга. Гэтае пытанне будзе
вырашана. Прынцыпова і пытанне нафты, і пытанне газу еўрапейцы для сябе
вырашылі. Пуцінская Расія ў любым выпадку перастане быць асноўным пастаўшчыком
энерганосьбітаў у Еўропу. Гэта ўсё застанецца ў мінулым. У Расіі былі такія
мары — статус энэргетычнай звышдзяржавы, але ніякага статусу не будзе. Расія
будзе прадаваць у абыход эмбарга сваю нафту ў Азію з велізарным дысконтам і
ніякіх перспектыў у яе не будзе ў гэтай галіне», — падсумаваў Эйдман.
Паводле unian.net.