Адчай украінца, якога абрабавалі расійцы: «Як мне цяпер жыць?! Яны горшыя за фашыстаў!» (відэа)
Украінскі прадпрымальнік, якога расійскія вайскоўцы абрабавалі другі раз (першы — яшчэ ў 2014-м на Данбасе, тады яму прыйшлося тэрмінова з'язджаць), у роспачы распавёў, як зноў застаўся ні з чым. Добра хоць, што жывы — кажа ён — бо акупанты ледзьве яго не расстралялі, засунуўшы ў рот аўтамат.
— Калі расійцы двойчы адбіраюць усё… Адзін раз — на Данбасе ў
2014 годзе, другі раз — зараз, у 2022 годзе, — кажа ўкраінец. — Прыйшлі, забралі машыну, забралі грошы, паставілі
мяне на калені, засунулі аўтамат у рот, жонку білі, вось яна ўся сіняя.
Акупанты пагражалі згвалтаваць жонку, а затым забіць яе
мужа, калі яны не аддадуць грошы і ўсе каштоўнасці.
«Яны горшыя за фашыстаў!» — заявіў мужчына.
Паглядзіце гэтае відэа — гэта тыповае сведчанне расійскай «спецаперацыі» на тэрыторыі Украіны.