Як беларускія сілавікі адказалі польскім памежнікам на «абстрэл з рагаткі»

Беларускія сілавікі адказалі палякам на «абстрэл з рагаткі». Польскія памежнікі сцвярджаюць, што ўначы ў іх зноў ляцела каменне. Як і напярэдадні, здарэнне адбылося каля Чарэмшы.

fqh_mxsxsamazrd.jpg

11 красавіка камянямі ў патрульных кідаліся беларускія сілавікі, сведчылі палякі. У ноч на аўторак яны ўбачылі не толькі «беларускіх салдат», але і мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу.

У панядзелак беларускія памежнікі заявілі, што польскія сілавікі абстралялі беларускі пункт пропуску Пясчатка... металічнымі шарыкамі.

Паводле «Еўрарадыё».