Беларусь увяла бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы. Раней візы адмянілі для жыхароў Літвы і Латвіі
Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы. Ён будзе дзейнічаць з 00 гадзін 1 ліпеня па 31 снежня ўключна, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
![fohr5stwuae2y7r_1200x900.jpg fohr5stwuae2y7r_1200x900.jpg](/img/v1/images/fohr5stwuae2y7r_1200x900.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзначаецца, што бязвізавы ўезд дазваляецца «ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін».
Грамадзяне Польшчы могуць трапіць у Беларусь без візы праз
пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы. Ім будзе дазволена знаходзіцца ў
памежнай зоне без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь ім трэба будзе вусна сказаць
памежнікам, якія населеннные пункты і з якой мэтай яны збіраюцца наведаць у
памежнай зоне.
Для ўезду ў Беларусь трэба будзе прад'явіць дакумент для
выезду за мяжу і медыцынскую страхоўку, а для аўтамабіляў — зялёную
карту. ПЦР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі не патрабуецца.
У красавіку Беларусь увяла бязвізавы рэжым для жыхароў Літвы і Латвіі. Ён дзейнічае да канца гэтага года.