Беларусь удзельнічае ў вучэннях АДКБ
Манеўры ладзіць Расія паблізу межаў краінаў НАТО — Латвіі ды Эстоніі.
![images_adkb.jpg images_adkb.jpg](/img/v1/userfiles/images/images_adkb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларускія вайскоўцы накіраваліся да месца правядзення вучэнняў Калектыўныx сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Узаемадзеянне — 2016». Манеўры пройдуць 14-19 жніўня ў Пскоўскай вобласці.
Мэта вучэнняў — адпрацаваць планаванне сумеснымі аперацыямі ды кіраванне кантынгентамі КСАР АДКБ падчас лакалізацыі ўзброенага канфлікту, паведаміла АДКБ.
Манеўры пройдуць у Пскоўскай вобласці з удзелам вайскоўцаў з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі ды Таджыкістана. Камандаваць будзе расійскі бок.
Беларускае войска на вучэннях будзе прадстаўляць аператыўная група Міністэрства абароны, афіцэры са складу камандавання КСАР, падраздзяленні 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сілаў спецыяльных аперацыяў Узброеных сілаў. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Мінабароны Беларусі.
Паводле беларускай службы Польскага радыё