Беларуская чыгунка павялічвае кошт праезду па Расіі на 3-8%

З 15 жніўня кошт праезду па тэрыторыі Расійскай Фэдэрацыі павялічыцца ў сярэднім на 3-8%, у залежнас0ці ад адлегласці шляху і катэгорыі вагонаў, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

1e8a81a8_85a8_4d2d_8ae1_043547e7b8a0_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1.jpg


Беларуская чыгунка (БЧ) тлумачыць такое рашэнне тым, што ААТ «Расійскія чыгункі» павышаюць міжнародныя тарыфы на праезд пасажыраў у накірунку Беларусі.
Напрыканцы мінулага году БЧ накіроўвала ў Расею прапановы аб зніжэнні ў 2016 годзе кошту квіткоў, паведаміў 1 снежня на брыфінгу ў Менску першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Кашко. Ён растлумачыў, што кошт квіткоў у міжнародных зносінах прывязаны да тарыфнай валюты (швайцарскага франку).
«З улікам эканамічных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі і Расіі, мы робім сумесныя крокі для зніжэння кошту квіткоў для пасажыраў, у прыватнасці, каэфіцыентаў індэксацыі да базавых ставак тарыфаў. Чарговыя нашы прапановы накіраваныя ў Расію для разгляду, — адзначыў Кашко. — Будзем чакаць, што нам адкажуць нашы расейскія калегі па гэтым пытанні. Мы захавалі базавыя тарыфы 2015 году на 2016 год. Будзем па магчымасці стрымліваць рост тарыфаў, звязаны з эканамічнымі праблемамі».
Што тычыцца коштаў на перавозкі ўнутры краіны, то, як адзначыў прадстаўнік БЧ, «усталёўваць кошты — гэта кампетэнцыя не БЧ, а Мінэканомікі». «Урад прыме рашэньне альбо пра рост тарыфаў, альбо пра стабілізацыю на ранейшым узроўні», — сказаў ён.
Для параўнаньня: кошт квітка ў купэйным вагоне фірмовага цягніка Менск — Масква № 002Б — 192,97 рубля, у спальным вагоне — 380,84 рубля. У плацкарце даехаць да Масквы можна за 80 — 90 рублёў.
Даляцець да Масквы рэйсам Белавія каштуе ад 136 да 145 тысяч дэнамінаваных беларускіх рублёў.
Паводле svaboda.org