Расія перакінула баявыя самалёт ў Іран

Расійскія бамбавікі Тую-22М3 і Су-34, што ўзляцелых з аэрадрома Хамадан ў Іране, нанеслі ўдары па баявіках у Сірыі — заявілі ў расійскім Міністэрстве абароны.

Расійскія самалёты ў Іране. Фота Almasdar News 

Расійскія самалёты ў Іране. Фота Almasdar News 


Гэта першы раз, калі расійская авіяцыя выкарыстала іранскі аэрадром для ваенных дзеянняў у Сірыі, адзначае Міністэрства абароны Расіі. "Дальнія бамбавікі Ту-22М3 і франтавыя бамбавікі Су-34, што ўзляцелі з поўнай бомбавай нагрузкай з аэрадрома базавання Хамадан (Ісламская Рэспубліка Іран), нанеслі групавы авіяцыйны ўдар па аб'ектах тэрарыстычных груповак "Ісламская дзяржава" і "Джебхат ан-Нусра" ў правінцыях Алепа, Дэйр-эз-Зор і Ідліб", — заявілі ў расійскім ведамстве.
У Міністэрства абароны Расіі распавялі, што бамбавікі знішчылі пяць буйных складоў з узбраеннем, тры пункты кіравання і лагеры падрыхтоўкі баевікоў, паведамляе ВВС.
Пра тое, што на ваенным аэрадроме недалёка ад іранскага горада Хамадан знаходзяцца расійскія дальнія бамбавікі-ракетаносцы Ту-22М, перадало агенцтва Almasdar News.

Фота Almasdar News 

Фота Almasdar News 

russian_jets_in_iran_774x516.jpg

Фота Almasdar News 
На апублікаваных ім у аўторак фотаздымках былі добра бачныя самалёты, якія стаяць на лётным полі, — бамбавікі і ваенна-транспартны Іл-76 з расійскімі апазнавальнымі знакамі. Дальнія бамбавікі Ту-22 удзельнічаюць у аперацыі расійскіх ВКС у Сірыі, але звычайна ўзлятаюць з тэрыторыі Расіі, адзначае Руская служба “Радыё Свабода”. Бамбавікі Ту-22М стаяць на ўзбраенні толькі ў Расіі.
Агенцтва Almasdar News паведамляе, што размяшчэнне расійскай дальняй авіяцыі ў Іране дазволіць на 60 працэнтаў скараціць выдаткі часу на яе падлёт да Сірыі.
14 жніўня Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што шэсць расійскіх бамбавікоў ТУ-22М нанеслі ўдары па пазіцыях тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Сірыі. Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што самалёты ўзляцелі з расійскага аэрадрома.