«Белавія» заяўляе, што Расія не пускае яе свой на ўнутраны рынак

Авіякампанія "Белавія" не мае дазволаў на ўнутрырасійскія перавозкі. І атрымаць іх бліжэйшым часам беларускі авіяперавозчык не зможа — у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

Фота: holiday.by

Фота: holiday.by


Пра гэта ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ увечары 14 жніўня паведаміў гендырэктар "Белавіі" Анатоль Гусараў.
Ён патлумачыў, што для гэтага патрабуюцца асобныя, "выключныя" рашэнні. А Пакуль "Белавія" не можа рабіць унутрырасійскія перавозкі — напрыклад, з Масквы ў Санкт-Пецярбург або ў Новасібірск. Гусараў кажа, што гэта трэба вырашаць на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі.
Гусараў: "Мы б з радасцю выходзілі на ўнутраныя расійскія маршруты. Тым больш, што там сёння попыт на пасажырскія перавозкі расце пасля сыходу з рынку авіякампаніі "Трансаэра". Ёсць значны нездаволены попыт. І, напэўна, мы змаглі б знайсці сваю нішу".


euroradio.fm