Беларусь заявіла пра парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы. Нібыта залятаў неўстаноўлены аб'ект
Мяжу з польскага боку нібыта парушыла «неўстаноўленае паветранае судна».
![896b4dd4_c044_4121_8b5e_b969ac01ad62_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.webp 896b4dd4_c044_4121_8b5e_b969ac01ad62_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/896b4dd4_c044_4121_8b5e_b969ac01ad62_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра парушэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у
паветранай прасторы паведаміла ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.
Сцьвярджаецца, што 12 красавіка 2021 году ў 20.45
«зафіксаваны факт парушэння з боку Рэспублікі Польшча неўстаноўленым
паветраным суднам, якое ў далейшым вярнулася на польскую тэрыторыю».
У сувязі з інцыдэнтам 13 красавіка ў беларускае абароннае
ведамства выклікалі аташэ ў пытаннях абароны пры амбасадзе Польшчы ў Беларусі,
дзе «яму было заяўлена пра неабходнасць правядзення разгляду па дадзеным
факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках».
Паводле «Свабоды».