БХД запрашае на круглы стол з удзелам дэпутатаў Еўрапарламенту

16 траўня адбудзецца адкрыты круглы стол на тэму Еўрапейскай палітыкі суседства з удзелам дэпутатаў Еўрапарламенту і беларускай дэмакратычнай супольнасці.

1462962143_1377535117.jpg


Круглы стол ладзіцца права-цэнтрысцкімі сіламі Беларусі сумесна з Еўрапейскай народнай партыяй і пройдзе ў рамках візіту прадстаўнікоў EPP GROUP ў Беларусь.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя запрашае ўсіх жадаючых 16 траўня а 14:00 у Гатэль Renaissance Minsk па адрасе Мінск, праспект Дзяржынскага, 1Е. 2 паверх, бальная секцыя.
Еўразвяз пачаў новы этап стасункаў з Беларуссю, калі на змену санкцыям прыйшоў дыялог з беларускімі ўладамі. Вельмі важна, каб голас беларускай дэмакратычнай супольнасці, апазіцыі быў пачуты. Каб гэты дыялог грунтаваўся на каштоўнасным падмурку, а не толькі на прагматызме. Круглы стол праводзіцца па ініцыятыве права-цэнтрысцкіх сілаў Беларусі сумесна з Еўрапейскай народнай партыяй, каб прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый і незалежныя СМІ Беларусі маглі выказаць сваё меркаванне і задаць пытанні еўрапейскім палітыкам. Людзі, якія прыедуць у Беларусь, вельмі ўплывовыя не толькі ў Еўрапарламенце, але і ў сваіх краінах, таму вельмі добра, што яны пагадзіліся на адкрыты фармат круглага сталу”, - адзначыў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. 
Паводле bchd.info