Больш за тром дзесяткам асобаў, датычным да «Паедзем паядзім», абвясцілі «персанальны байкот»
Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, 27
ліпеня зацвердзіць спіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў
рэстарацыі ля Курапатаў, якім яны абвясцілі персанальны байкот. — паведамляе Радыё Свабода.
Усяго ў спісе 34 чалавекі, паведаміла Вольга Мікалайчык.
«Гэта 14 чыноўнікаў, якія датычныя да дазволу будоўлі (Барыс Батура, Ірына Дрыга, Вадзім Гліннік, Ігар Чарняўскі, Барыс Святлоў, Леанід Гуляка, Аляксандар Яцко і іншыя), 12 уладальнікаў і супрацоўнікаў рэстарацыі (Леанід Зайдэс, Барыс Сурыс, Сьвятлана Дубкова, Аркадзь Ізраілевіч, Лявон Сагальчык, Кацярына Бекбулатава, Антон Мелехаў, Вячаслаў Азаранка, Вадзім Сантычын ды іншыя) і 8 агрэсіўных наведнікаў — усяго 34 чалавекі.
Грамадзкія актывісты будуць звяртацца ў амбасады замежных дзяржаў з просьбай, каб гэтым 34 чалавекам не выдавалі шэнгенскія візы», — Вольга Мікалайчык.
Таксама абаронцы Курапатаў наладзяць тлумачальную працу з прадпрыемствамі, фірмамі, якія пастаўляюць сваю прадукцыю і харчы ў рэстарацыю, кіраўнікам і мэнэджэрам раздадуць улёткі, інфармацыю пра мэмарыял.
«На паседжанні штабу прынята рашэнне аб стварэнні сайту, неўзабаве ён будзе запушчаны, а таксама будзе адкрыты рахунак для збору салідарнай дапамогі.
Мы прынялі рашэнне накіраваць шэраг зваротаў і лістоў — у Генпракуратуру, Міністэрства культуры, Менаблвыканкам, да цэркваў.
На 11 жніўня запланаваны Нацыянальны сьпеўны сход у Курапатах — для выканання гімну „Магутны Божа“ будзем запрашаць прафэсійныя хоры, капэлы», — сказаў Павал Севярынец.