
Дэлегаты з'езда ўнеслі гэтае пытанне ў спіс для разгляду на мерапрыемстве — значыцца, ёсць шанец, што Алесь Міхалевіч, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі ў Чэхіі, зможа вярнуцца ў шэрагі аднапартыйцаў.
Невядома, чаму раптам былы кандыдат у прэзідэнты вырашыў вярнуцца ў партыю, але ўжо ёсць звесткі, што цяперашні старшыня партыі Аляксей Янукевіч выказаўся катэгарычна супраць.