
Алесь Міхалевіч
Аляксей Янукевіч заявіў, што Алесь Міхалевіч быў выключаны справядліва, бо займаўся антыпартыйнай дзейнасцю. Старшыня БНФ выказаў сумневы наконт чысціні намераў Міхалевіча, і заявіў, што таго цікавяць толькі ўласныя інтарэсы.
Таксама Аляксей Янукевіч сказаў, што да з'езда Алесь Міхалевіч не выказваў жадання вярнуцца ў лік партыйцаў і западозрыў МІхалевіча ў махінацыях. Аднак Янукевічу не ўдалося пераканаць аднапартыйцаў, і з'езд прагаласаў за вяртанне Міхалевіча ў БНФ.