Ціханоўская аб 9 траўня: «Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, якую Расія прайграе»

Лідарка заклікала беларусаў паспрабаваць знайсці агульную мову з сілавікамі з ліку знаёмых і сваякоў.

svjatlana_cihanouskaja_2.jpg

Святлана Ціханоўская на сваім YouTube-канале звярнулася да беларусаў у Дзень Перамогі.
Лідарка заклікала беларусаў паспрабаваць знайсці агульную мову з сілавікамі з ліку знаёмых і сваякоў.
— У Дзень Перамогі мне давядзецца гаварыць з вамі аб тым, што Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расію чакае паражэнне. Я звяртаюся да вас, беларусы, і прашу: калі сярод вашых родных і знаёмых ёсць вайскоўцы і міліцыя – паразмаўляйце з імі. Звярніцеся да іх, нават калі пасля 2014-га, 2020-га ці лютага 2022-га вы больш не размаўляеце. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, але ім нельга гэтага дазволіць. Мае, вашыя, іх дзяды разам гінулі за Беларусь — дык хіба мы маем права здрадзіць подзвіг тых, дзякуючы каму мы ўсе з'явіліся на гэты свет? – сказала палітык.