Пуцін на парадзе ў Маскве: Расія дала папераджальны адпор агрэсіі

Прэзідэнт Расіі паўтарыў мантру пра неапазбежнае сутыкненне з "неанацыстамі" і "бандэраўцамі", але ніякіх гучных заяў не прагучала.

Уладзімір Пуцін на парадзе ў Маскве

Уладзімір Пуцін на парадзе ў Маскве

Выступаючы 9 траўня перад удзельнікамі параду ў Маскве, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не зрабіў гучных заяў, піша Еўрарадыё. Чакалася, што ён можа аб'явіць у Расіі мабілізацыю, ці нават аб'явіць вайну Украіне (дагэтуль РФ афіцыйна праводзіць "спецаперацыю"). Нічога такога не адбылося. Пуцін на гэты раз абгрунтаваў агрэсію супраць Украіны тым, што Расіі нібыта пагражалі "неанацысты", "рыхтаваўся напад" на Данбас і нават Крым. Фактычна ён паўтарыў вядомыя словы Аляксандра Лукашэнкі пра "прэвентыўны ўдар".
Пуцін заявіў, што Расія заклікала Захад да сумленнага дыялогу, але ўсё аказалася дарэмна.
"Краіны НАТА не захацелі нас пачуць. А гэта значыць, што насамрэч у іх былі зусім іншыя планы. І мы гэта бачылі. У адкрытую ішла падрыхтоўка да чарговай карнай аперацыі на Данбасе, да ўварвання на нашы гістарычныя землі, уключаючы Крым", — сказаў ён.
Па словах Пуціна, у Кіеве заявілі аб гатоўнасці атрымаць ядзерную зброю, а блок НАТА актыўна асвойваў тэрыторыі, якія прылягаюць да межаў РФ.
"Усё гаварыла аб тым, што сутыкненне з неанацыстамі, бандэраўцамі, на якіх ЗША і з малодшыя кампаньёны робяць стаўку, будзе непазбежным", — дадаў ён.
 "Расія дала папераджальны адпор агрэсіі, гэта было вымушанае, своечасовае і адзіна правільнае рашэнне", — гаварыў прэзідэнт Расіі. Часам яму было цяжка чытаць тэкст. Ён аб'явіў, што ў парадзе ўдзельнічаюць і вайскоўцы, якія ваююць ва Украіне. Пуцін зноў заявіў пра дапамогу сем'ям загінулых і параненых расійскіх салдат.Што да ваеннага параду, то ён прайшоў у Маскве не па плане — яго не было ў паветры, што патлумачылі ўмовамі надвор'я. Такая ж сітуацыя была і ў Пецярбургу.