Ціханоўская выступіць у камітэце Кангрэса ЗША

Святлана Ціханоўская сёння выступіць на слуханнях Камітэта па знешніх справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

photo_2021_02_22_15_50_35.jpg


Тэма слуханняў — «Жанчыны наперадзе: дэмакратычны рух у Беларусі», паведамляе REFORM.by.

Слуханні арганізуюцца падкамітэтам па Еўропе, энергетыцы, навакольным асяроддзі і кіберпрасторы. Пасяджэнне пройдзе ў анлайн-фармаце.