Cтартавала кампанія папулярызацыі нацыянальнай сімволікі (фота)

Пачатак кампаніі прымеркавалі да гадавіны рэферэндуму 1995 года, па выніках якога ўзаконілі чырвона-зялёны сцяг і савецкі герб.



kamp_1.jpg

Кампанія папулярызацыі нацыянальных сімвалаў стартавала

14 траўня моладзевыя актывісты выйшлі на вуліцы Мінска падтрымаць бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Яны раздавалі мінакам значкі і дыскі з беларускай музыкай.

У межах кампаніі ў канцы траўня выйдзе дыск “Сімвалы веры і свабоды” з песнямі,  прысвечанымі нацыянальнай сімволіцы. У дыск увойдуць песні самых розных выканаўцаў — ад “Песняроў” з “Верасамі” да Зміцера Вайцюшкевіча і рэп-гурта “Чырвоным па белым”. Пасля прэзентацыі дыск разашлюць дэпутатам і дзяржаўным службоўцам.

Актывістамі кампаніі сталі прадстаўнікі некалькіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў: “Арт Сядзіба”, “Рок-салідарнасць”, “БМАgroup”. У планах ініцыятывы таксама збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса дзяржаўнай каштоўнасці.

kamp-2.jpg

kamp-3.jpg

kamp-4.jpg

Еўрарадыё