Дэкан ФКСіC БДУІР адмовілася адлічваць студэнтаў і звальняецца
Крыніца ў ВНУ паведаміла dev.by, што дэкан Факультэта камп'ютарных
сістэм і сетак (ФКСіC) Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб
адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву па ўласным
жаданні.
![e7748427d84cf348df37c757509cc5c1.jpg e7748427d84cf348df37c757509cc5c1.jpg](/img/v1/images/e7748427d84cf348df37c757509cc5c1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У чаце ФКСіС учора і сёння — дзясяткі «Дзякуй!» Марыне Міхайлаўне ад студэнтаў за «смелы і прынцыповы ўчынак». Наша крыніца кажа, што яна не падпісала загад аб адлічэнні каля 30 студэнтаў (за дакладнасць лічбы крыніца, праўда, не ручаецца). Спісы прыйшлі з РУУС.
Марына Лукашэвіч напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні з 1 лістапада. Далей яе абавязкі будзе часова выконваць намеснік дэкана Уладзімір Гаравы.
Крыніца таксама распавяла, што звольніўся з ВНУ кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валерый Прытков. Паводле яго слоў, кіраўніцтва БДУІР паведаміла выкладчыку, «вядомаму сваёй пазіцыяй», што не падоўжыць яму кантракт, — і 26 кастрычніка той напісаў заяву. Валерый Аляксандравіч напісаў dev.by, што не гатовы абмяркоўваць гэтую тэму і папрасіў пакінуць яе без яго каментароў.
Таксама ўчора некалькім супрацоўнікам БДУІР, якія далучылісяз панядзелка да страйку і прынялі ўдзел у запісе відэа, знайшлі замену і адхілілі іх ад заняткаў.