ДФР: на «Белгазпрамбанк» пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў

На «Белгазпрамбанк» пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Радыё Свабода. 

bhbank_1106_2.jpg

«ДФР заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйных памерах». Цяпер праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. Дадатковая інфармацыя будзе прадстаўленая пазней», — паведамілі ў падатковай паліцыі.
Фігурантамі справы з'яўляюцца як былыя, так і цяперашнія супрацоўнікі банка. Разам з тым Віктар Бабарыка, былы кіраўнік банка і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, на цяперашні момант не мае працэсуальнага статусту ў справе, кажуць у ДФР.
Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 11 чэрвеня ў галоўны офіс "Белгазпрамбанка" на вуліцы Прытыцкага ў Мінску прыйшло каля паўсотні супрацоўнікаў падатковай паліцыі ў масках.
Дарэчы, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад сілавікоў «прашарсціць пузатых буржуяў».