«Дыктатура Закону» і іншыя перадвыбарчыя абяцанні Лукашэнкі ў 1994-м

«Еўрарадыё» узгадала абяцанні Аляксандра Лукашэнкі, які 10 ліпеня 1994 году перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 80 адсоткаў галасоў. Тыя выбары ў Беларусі часцяком называюць «адзінымі дэмакратычнымі». 

"Прэзідэнт ўвядзе дыктатуру Закона і будзе гарантам яе выканання".

"Прэзідэнт будзе аказваць падтрымку неспекулятыўнаму прадпрымальніцтву і вызваліць яго прадстаўнікоў ад дзяржаўнага рэкету".


"Органы ўлады, суды будуць ачышчан ад асоб, якія маюць дачыненне да здзелак, якія дыскрэдытуюць ўладу ў вачах народа. Будуць прынятыя меры ўзмацнення адказнасці чыноўнікаў".

"Будзе ўведзеная сістэма мэтавых крэдытаў для моладзі і маладых сем'яў на набыццё жылля".


"Увесь прырост прыбытку за кошт неабгрунтаванага павышэння цэн будзе канфіскоўвацца ў бюджэт, абкладацца жорсткімі штрафнымі санкцыямі".

"Індэксацыя працоўных укладаў насельніцтва".



"Нам усім давядзецца расплачвацца за тое, што мы так доўга трывалі нежыццяздольную палітыку ўрада, які даўно збанкрутаваў".



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: