Дзяніса Івашына вярнулі ў калонію. Хронікі рэпрэсій 29 чэрвеня
Дзяніса Івашына перавялі з турмы назад у магілёўскую калонію, новыя прысуды паводле так званай «справы Гаюна», а суд прызнаў «экстрэмісцкімі» дзясяткі Telegram-стыкераў. Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за 29 чэрвеня.

Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію №15
Сваякі палітвязня і журналіста ўжо атрымалі першыя лісты з калоніі. З ліста да маці ад 18 чэрвеня вынікае, што на той момант Дзяніс знаходзіўся ў каранціне, паведаміла ў Facebook ягоная жонка Вольга Івашына. Праз некалькі дзён паштоўка ад мужа дайшла і да яе, піша БАЖ.
Вольга Івашына адзначае, што яе непакоіць фраза мужа пра тое, што ён пакуль не займаецца фізкультурай і «захоўвае сябе ў ашчадным рэжыме».
Паводле яе слоў, вяртанне ў магілёўскую калонію, куды журналіста першапачаткова накіравалі адбываць пакаранне, наўрад ці можна лічыць палёгкай пасля трох гадоў, праведзеных у турме.
Маці журналіста таксама атрымала афіцыйнае паведамленне адміністрацыі калоніі, што Дзяніс Івашын прыбыў туды 18 чэрвеня 2026 года. У лісце адзначаецца, што пасля 13 лютага 2030 года ён зможа прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, калі «дакажа сваё выпраўленне» паводзінамі.
20-гадовага студэнта БДУІР асудзілі, імаверна, па «справе Гаюна»
Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватым 20-гадовага Данііла Брыкуна паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», яму прызначылі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатнюю хімію»):
Данііл — ураджэнец Рэчыцы. Ён скончыў гімназію з залатым медалём, быў прызёрам алімпіяд па праграмаванні, прайшоў адбор у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і паступіў у БДУІР.
Падрабязнасці справы невядомыя. «Наша Ніва» адзначае, што апошнім часам артыкул 361-4 найчасцей выкарыстоўваецца ў межах так званай «справы Гаюна».
Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Брэсцкі абласны суд асудзіў Рамана Булыгу паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Паводле «Нашай Нівы», мужчына нарадзіўся ў Баранавічах, але доўгі час жыў у Расіі, дзе працаваў у кампаніях, якія займаюцца продажам аўтазапчастак.
Яму прызначылі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» больш за 50 Telegram-стыкераў
Адпаведнае рашэнне за адно пасяджэнне 24 чэрвеня прыняў суд Партызанскага раёна Мінска.
Гаворка пра стыкеры «Zhyve Belarus», «Luka», «plakaty», «Дзякуй!», «Кнiжны Воз», «Кастусёк», «Кусь за Беларусь», «Перасека», «Жыве Беларусь!», «Беларусь перадусiм!», «Беларусь БЧБ», «Беларусь», «Жыве Беларусь», «Беларусь Мемная (БМ)», «Беларусь:) by», «Мая Краiна Беларусь», «Belarus gang», «-zashkvarka», «baranovichi», «INeedHelpBy», «Страна Для Жизни», «tut_bay», «Народная Грамада», «CatFree_pack», «vybory2020», «хлопотное дельце», «freebelarus», «ягуляю», «людирб», «by», «Politzekme», «Belarus️», «Серебрянка Партизанская», «Byarm», «BelUkr by», «Простыя словы», «kara_bel», «Belarus Symbols», «Flags», «razam», «Жыве беларусiк», «Conversations in», «basta_bel», «Жыве Беларусь!», «Погоня», «Беларусь головного мозга», «Miron», «Malawanycz», «Rebels!», «Belsat», «Сцяг Беларусi», «Беларускiя сымбалi», «Чай з малиновым варэннем», «belball», «Саша 3%», «Nexta».
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі:
▪️ Telegram-каналы і чаты «Sampo», «Фасция», «Коласа-Восточная-Белинского-Мележа», «ГАИ Поставы», «BelarusWithUkraine», «Стачком Гродно Химволокно», «Хор вольных беларусаў»;
▪️ Instagram-старонкі «bulbamovie», «беларускi варушняк», «unidby», «soncau.d», «polackija_labirynty», «dignityinstitute», «alexandrrudenok76097», «freeebelarus_1»;
▪️ Facebook-старонкі «Алесь Солiк», «Stefan Kulčanka», «Alena Dziadziulia», «Michael Kucherov», «Белсат по-русски», «Вячеслав Голик», «Pavel Marinich», «Anton Motolko», «Владимир Жигарь», «Katarzyna Jerusalimskaja», «Aleksandra Herasimenia», «Палiтвязнi Беларусi»;
▪️ сайт «pinsk.life»;
▪️ старонку ва «УКантакце» «Вячаслаў Голiк»;
▪️ старонкі ў сацсетках праекту «Либертарианское Движение Беларуси»;
▪️ старонкі ў «Аднакласніках» «Раман Мiшчанка», «Мы против Декрета №3»;
▪️ YouTube-каналы «Рацыя», «ПЕРШЫ ГАЛАСЫ рэгiёнаў Беларусі»;
▪️ старонкі ў Threads «pekar_andrej», «Franak Viacorka», «Valery Babaian», «in_victus_1863tattoo», «Зеркало. Новости», «Andjei Caffete», «Viktoriya Voloshchenko», «amplitudal 8», «Вольга Агеева», «UkrBel»;
▪️ TikTok-старонкі «Христиане против войны», «Alexandr Rudenok», «alexandrrudenok», «Жека Победа», «p3_benjamin_2010», «Maks_by».