Дзмітрый Пяскоў: Мінск афіцыйна не прызнаў Крым як частку Расіі. Заява Савіных не лічыцца
У Крамлі не лічаць заяву беларускага дэпутата Андрэя Савіных аб прызнанні Беларуссю Крыма як часткі Расіі афіцыйнай пазіцыяй Мінска.

Пра гэта заявіў у каментары радыёстанцыі «Говорит Москва» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша @navinyonline/6149
«У Беларусі парламент не вызначае знешнюю палітыку. Як і ў нас, гэта прэрагатыва прэзідэнта», — сказаў ён, перадае «БелаПАН».
Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Беларусі, былы дыпламат Андрэй Савіных 4 лістапада падчас жывога эфіру на youtube-канале «Салаўёў LIVE» (ён належыць вядучаму дзяржаўнага тэлеканала «Расія 1» Уладзіміру Салаўёву) сказаў, што словы Лукашэнкі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы заявы «дэ-факта» сведчаць пра прызнанне афіцыйным Мінскім Крыма як тэрыторыі Расіі.

На пытанне вядоўцы эфіра Рамана Галаванава: «Гэта ўсё-такі прызнанне Крыма?» — Савіных адказаў: «Несумненна».