«І дэ-факта, і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім беларускім бокам»
Андрэй Савіных заявіў, што беларускім бокам Крым даўно быў прызнаны прыналежным Расіі.
"Адзінае, чаго не было — нейкай палітычнай заявы, каб фармалізаваць гэта, скажам так, для расійскай медыйнай прасторы", — з такой заявай у эфіры "Соловьев Live" выступіў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных.
Паводле яго слоў, 4 лістапада Аляксандрам Лукашэнкам "гэта недвухсэнсоўна было абвешчана".
Савіных мае на ўвазе заявы Лукашэнкі на віртуальным пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, які і прасіў Уладзіміра Пуціна перадаць вітанні крымчанам, і скардзіўся, што расійскі прэзідэнт не ўзяў яго з сабой у Крым.