Эксперт: Еўрасаюз адкажа на разгром Тут.бая пятым пакетам санкцый
ЕС вельмі доўга чакаў, вельмі доўга тлумачыў, але будзе вымушаны рэагаваць на ўзмацненне рэпрэсій, мяркуе Аркадзь Мошэс з Фінскага інстытута міжнародных адносін.
«Я не ўпэўнены, што на змест чацвёртага пакета санкцый ЕС паўплывае тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, у прыватнасці, справа Tut.by. Такія пакеты звычайна зацвярджаюцца доўга, мяркую, што ён ужо нават гатовы. Але імаверна, што адразу ж пачнуць рыхтаваць пяты пакет санкцый», — мяркуе дырэктар праграмы «Усходняга партнёрства» ЕС і Расіі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносін Аркадзь Мошэс. — Мне здаецца, што стаўленне ЕС пачынае мяняцца, — кажа Мошас. Тэзісы яго меркаванняў, выказаных у інтэрв'ю радыё «Свабода», прыводзіць «Наша Ніва».
Еўрасаюз вельмі
доўга чакаў, вельмі доўга тлумачыў, чаму ён невялікія крокі ў санкцыйнай
палітыцы выдаваў за гіганцкія дасягненні.
Існуе «чырвоная лінія», перайшоўшы якую, рэжым ужо не зможа вярнуцца ў папярэдні стан.
Нават зімой
нейкія мадальнасці дыялогу Мінска з ЕС яшчэ існавалі. Прыхільнікі гэтага ў ЕС
застаюцца, але іх робіцца менш, і ім цяжэй аргументаваць свой пункт гледжання.
Махавік
рэпрэсіяў, які раскручваецца ў Беларусі — гэта ў Еўропе пачынае ўспрымацца не
толькі як клішэ.
Тыя сілы ў ЕС,
якія выступаюць за ўзмацненне санкцый, атрымалі вельмі сур’ёзную дадатковую
аргументацыю.
Журналісцкая
супольнасць уплывовая ў Еўропе, і яна сёння будзе выказваць салідарнасць з
беларускімі журналістамі і надаваць большую, чым раней, увагу падзеям у
Беларусі.
На Захадзе
прыслухоўваюцца да папярэджання Макея, што ў адказ на ўзмацненне санкцый
грамадзянская супольнасць у Беларусі будзе знішчаная.
Гэты аргумент
можна перавярнуць і сказаць, што санкцыі павінныя быць такімі моцнымі, каб
адбіць у Мінска ахвоту ціснуць на грамадзянскую супольнасць.
Але цяжка
сказаць, хто перамагае ў спрэчках наконт рэакцыі на гэтую пагрозу.
Гэты аргумент
гучыць на аналітычных абмеркаваннях у Еўропе.
Цяпер на гэтых
абмеркаваннях менш гучыць аргумент наконт таго, што ціск Захаду можа
падштурхнуць Лукашэнку да больш шчыльнага збліжэння з Расеяй, у тым ліку і ў
вайсковай сферы.
На сённяшні дзень
працэс выпрацоўкі санкцый не палітычны, а бюракратычны.
Тое, што
амбасадарка ЗША Фішэр не едзе ў Менск, гэта сурʼёзны індыкатар. І санкцыі амерыканскія
больш сурʼёзныя, чым еўрапейскія, а ў будучыні будуць рабіцца яшчэ больш
сурʼёзнымі. Пазіцыя ЗША больш прынцыповая, але яны не гатовыя быць лідарам у
выпрацоўцы заходняй палітыкі адносна Беларусі. Яны лічаць, што гэта еўрапейскае
пытанне, і Еўропа мусіць за яго несці адказнасьць. А Еўропа яе несці не хоча.
Амерыканцаў, па
сутнасці, цікавіць адно — каб у Беларусі не было новых расейскіх вайсковых баз.
Гэтаму яны будуць супрацьдзейнічаць.