Ганна Бонд ідзе ў дэпутаты
Тэлевядоўца і блогерка Ганна Бонд заяўляе, што сабрала подпісы для вылучэння сваёй кандыдатуры ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і будзе балатавацца па Шабаноўскай выбарчай акрузе №91 у Мінску, перадае Еўрарадыё.
![Ганна Бонд. Фота Таццяны Матусевіч Ганна Бонд. Фота Таццяны Матусевіч](/img/v1/images/1_24_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ганна Бонд. Фота Таццяны Матусевіч
Такую навіну яна пакінула на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». У допісе Ганна дзякуе ўсім, хто пакінуў подпісы ў яе падтрымку, і знаёміць выбаршчыкаў з тэзісамі праграмы, у аснову якой лёг «жыццёвы і цыркавы досвед».
Сярод іншага Ганна Бонд будзе дамагацца «кожнай вавёрцы (саміцы чалавека) арэшкаў (самцоў чалавека) у дастатковай колькасці», а яшчэ выдзялення сродкаў для падрыхтоўкі кожнага жыхара акругі да ўдзелу ў Міжкантынентальным заплыве праз Басфор.
«Цыркавая і дэпутацкая практыка паказалі пэўнае падабенства — чаканні гледачоў у цырку і жыхароў акругі адзіныя. Таму галоўны прынцып маёй працы — Кіраванне народа, воляй народу, на карысць народу», — піша вядоўца.
У спісе інцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў па Шабаноўскай акрузе ніякіх згадак пра Ганну Бонд няма.