Гарбачоў: Пуцін пачынае лічыць сябе Богам
Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў лічыць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пачынае хварэць на празмерную самаўпэўненасць і лічыць сябе Богам.
![putin_bog.jpg putin_bog.jpg](/img/v1/news/full/putin_bog.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Калаж Андрэя Будаева
Пра гэта заявіў Гарбачоў падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі «Пасля Крамля» у Маскве ў чацвер.
«У нас ёсць прэзідэнт Пуцін, сфармаваўся. Мне здаецца, што ён пачынае хварэць
той жа хваробай, што і я калісці хварэў — празмернай
самаўпэўненасцю. І ўсё, што кажуць, не мае значэння: ён ужо Бог, ці, па меншай меры, намеснік Бога — па якіх пытаннях, не ведаю», — сказаў ён.
На думку Гарбачова, «моцная дзяржава — дэмакратычная
дзяржава». Ён упэўнены, што моцная дзяржава не можа разганяць апазіцыйныя мітынгі, а калі так робіцца, то гэта прыкмета бяссілля.
Пры гэтым ён адзначыў, што Пуцін шмат зрабіў для выратавання Расіі ад распаду пасля прэзідэнцтва Барыса Ельцына.
«Вялікую ролю ў стабілізацыі сітуацыі пасля Ельцына сыграў Пуцін: па сутнасці,
гаворка ішла пра тое, каб выратаваць ад распаду Расію», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што пры гэтым ужываліся «аўтарытарныя метады».
ukrinform.ua