Зюганаў паведаміў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Лукашэнкам і лідарам украінскіх камуністаў Сіманенкам у Мінску
Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў паведаміў аб падрыхтоўцы сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і лідарам украінскіх камуністаў Пятром Сіманенкам у Мінску 8 жніўня. Такую заяву ён зрабіў 7 жніўня ў эфіры тэлеканала Россия 24.

Пётр Сіманенка
Адказваючы на пытанні вядучага аб сітуацыі ва Украіне, Зюганаў выказаў абурэнне тым, што ва Украіне, як ён лічыць, прыгнятаецца камуністычная партыя.
"Цяпер мой калега Сіманенка, якога праследуюць, штаб-кватэру спалілі, праследуюць у тым ліку і блізкіх яго, ён аб'ездзіў па нашай просьбе ўсе еўрапейскія сталіцы. Быў у Вене,
найбліжэйшым часам у Берліне пройдзе прэс-канферэнцыя, толькі што вярнуўся з Хельсінкі. Заўтра мы сустракаемся ў Мінску, у Беларусі. Я ўдзячны Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу, які з намі сустрэнецца,
і разам абмяркуем усе праблемы", — сказаў Зюганаў.
Лідар КПРФ таксама паведаміў, што плануе наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Прэс-сакратар Пятра Сіманенкі Вікторыя Георгіеўская не змагла пацвердзіць БелаПАН інфармацыю пра маючую адбыцца сустрэчу. Звязацца з прэс-службай КПРФ не ўдалося.
Арцём Шрайбман, БелаПАН