Хрысціянскія дэмакраты патрабуюць забараніць продаж алкаголю на выбарчых участках
«Толькі п’яная краіна можа галасаваць за такую ўладу», — падкрэсліла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Марына Хоміч.
Мінскія прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі,
лідары Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і Маладых хрысціянскіх
дэмакратаў Марына Хоміч 2 верасня перадалі ў межах кампаніі “Абаронім нашых
дзяцей ад алкаголю” ў Мінгарывыканкам 500 подпісаў за забарону продажу
алкагольных напояў на ўчастках для галасавання і за 500 метраў ад іх.
Подпісы збіраліся падчас пікетаў прамоўцаў БХД.
“У ніводнай цывілізаванай краіне на выбарчых участках не
прадаюць алкаголь. У Нарвегіі ўвогуле ў дзень выбараў забаронены продаж
алкаголю. І Беларусь таксама павінна імкнуцца да таго, каб грамадзяне рабілі
цвярозы выбар. Заканадаўства забараняе продаж алкаголю ў школах, дзе часцей за
ўсё знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, але падчас выбараў мясцовыя выканкамы
дазваляюць гэты продаж. Мы лічым, што гэта павінна быць забаронена”, —
адзначыла Вольга Кавалькова.
“Толькі п’яная краіна можа галасаваць за такую ўладу”, —
падкрэсліла Марына Хоміч.