Хто ўзначаліць БНФ пасля арышту Кастусёва?

Ад 12 красавіка старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Кастусёву пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў


У той самы час паўстае пытанне, хто будзе кіраваць арганізацыяй, калі яе кіраўнік знаходзіцца ў няволі. Як стала вядома «Нашай Ніве» з некалькіх крыніц, у траўні Сойм партыі абярэ выканаўцу абавязкаў старшыні з ліку намеснікаў Кастусёва.

Найхутчэй, што кіраўніком стане 41-гадовы гродзенец Вадзім Саранчукоў.

Па адукацыі Вадзім правазнаўца, скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта. На гэты момант працуе рамеснікам.

У грамадскім жыцці Вадзім бярэ ўдзел з 1998 года. Быў актывістам «Маладога фронту». У 2002 годзе нават вылучаўся на старшыню арганізацыі, але прайграў выбары Паўлу Севярынцу. Ад 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Партыі БНФ. Жанаты, мае траіх дзяцей.