Інтэрв'ю Гардона з Лукашэнкам: Сваркі з Пуціным, Ціханоўская, «Вагнер», Зяленскі, Парашэнка, Крым, жонка, сын Мікалай
На YouTube-канале «У гасцях у Гардона» транслюецца інтэрв'ю з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Праграму запісалі 5 жніўня ў прэзідэнцкім палацы ў Мінску.
![hardon_lukaszenka.jpg hardon_lukaszenka.jpg](/img/v1/images/hardon_lukaszenka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інтэрв'ю працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны. Падчас інтэрв'ю Лукашэнка распавёў пра адносіны Украіны і Беларусі, пра цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і пра былых прэзідэнтаў — Віктара Януковіча і Пятра Парашэнку.
У размове закранаўся і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, нядаўна затрыманыя пад Мінскам байцы расійскай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер".
Інтэрв'ю Гардону
— першае, якое Лукашэнка даў Для YouTube-праекта. Ён распавёў, што пагадзіцца на
гутарку з украінскім журналістам яго пераканаў малодшы сын Мікалай.
Паводле gordonua.com